2014-12-18 12:17:48

Святы Айцец прыняў даверчыя граматы новых паслоў


RealAudioMP3 18 снежня 2014 г. папа Францішак прыняў даверчыя граматы трынаццаці новых паслоў пры Апостальскай Сталіцы. Сярод іх, акрамя дыпламатаў з краін з хрысціянскай большасцю: Танзаніі, Руанды, Багамаў, Дамінікі, Фінляндыі, Даніі, Новай Зеландыі, былі таксама паслы з мусульманскіх: Малайзіі, Бангладэша, Катара, Малі, будысцкай Манголіі, а таксама з афрыканскага Тога, дзе большасць насельніцтва практыкуе традыцыйныя анімістычныя вераванні. Звяртаючыся да дыпламатаў сабраных у Апостальскім палацы Ватыкана, Пантыфік пажадаў, каб тут яны заўсёды “адчувалі сябе як дома”. “Вітаю ўсіх і жадаю вам плённай працы”, - сказаў ён. Папа падкрэсліў, што праца паслоў здзяйсняецца маленькімі крокамі, праз маленькія справы, але прыводзіць да міру, збліжэння сэрцаў, братэрства паміж народамі.

У сувязі з гэтым, Святы Айцец падкрэсліў прыклад аднаўлення адносін паміж ЗША і Кубай – “двух народаў, якія на працягу доўгіх гадоў былі аддалены адзін ад аднаго, а ўчора зрабілі крок да збліжэння”. Францішак адзначыў, што гэта стала магчыма менавіта дзякуючы дыпламатыі і працы паслоў.








All the contents on this site are copyrighted ©.