2014-12-17 11:12:19

Францішак маліўся за ахвяраў тэрактаў у Пешавары і Сіднэі


RealAudioMP3 Пантыфік заклікаў да малітвы за ахвяраў тэрактаў. 17 снежня падчас апошняй у 2014 г. агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра Францішак сказаў: “Цяпер я хацеў бы памаліцца разам з вамі за ахвяраў бесчалавечных тэрарыстычных актаў, якія адбыліся ў апошнія дні ў аўстралійскім Сіднэі і пакістанскім Пешавары. Няхай Пан адорыць памерлых сваім спакоем, дасць суцяшэнне іх сем’ям, і наверне сэрцы тых, хто пашырае насілле і не спыняецца нават перад дзецьмі”.

Некалькі чалавек загінулі і атрымалі раненні падчас штурму кафэ ў Сіднэі, дзе
тэрарыст захапіў15 снежня 2014 г. закладнікаў. Людзі знаходзіліся ў палоне ў ісламіста больш за 17 гадзін.

У пакістанскім Пешавары 16 снежня 2014 г., у выніку атакі пакістанскіх талібаў на школу, было забіта не менш за 140 чалавек. Ахвярамі нападу сталі больш за 130 дзяцей і некалькі работнікаў школы. Не менш за 120 чалавек былі паранены.







All the contents on this site are copyrighted ©.