2014-12-17 15:27:37

Папская гаспадарка адкрыецца для турыстаў


RealAudioMP3 У 2015 г. адкрые свае дзверы для турыстаў ферма, размешчаная ў летняй рэзідэнцыі Пантыфікаў у Кастэль Гандольфа. Менавіта з яе паходзяць малочныя прадукты, мяса і гародніна для кухні ў Доме св. Марты, дзе жыве Святы Айцец Францішак. Ферма з’яўляецца часткай рэзідэнцыі, якая займае плошчу 55 гектараў, і, такім чынам, большая за Ватыкан, які месціцца на 44 гектарах. Магчыма, наведанне гаспадарства будзе спалучана з дэгустацыяй мясцовых прадуктаў.

У Ватыкане вырашылі адкрыць ферму для публікі пасля поспеху экскурсій у садках папскай летняй рэзідэнцыі, якія пачаліся ў сакавіку 2014 г. Гэта было асабістае жаданне Францішка. Ад таго часу тут пабывалі 8 тыс. асоб.

Ферма была заснавана ў 1929-1934 гадах па просьбе папы Пія XI і дзейнічае ў адпаведнасці з прынцыпамі вядзення сельскай гаспадаркі і жывёлагадоўлі тых часоў. Выкарыстоўваюцца толькі арганічныя ўгнаенні. Да хімічных прадуктаў звяртаюцца толькі, калі гэта сапраўды неабходна.

У цяперашні час на ферме працуе восем чалавек, якія займаюцца жывёламі і садам, дзе растуць бульба, кабачкі, памідоры і іншая гародніна.







All the contents on this site are copyrighted ©.