2014-12-17 12:29:28

Пантыфіку споўнілася 78 гадоў


RealAudioMP3 17 снежня 2014 г. папа Францішак адзначае свой 78-ы Дзень нараджэння – амаль за чатыры месяцы да другой гадавіны свайго пантыфікату. Ён нарадзіўся 17 снежня 1936 г. у Буэнас-Айрэсе, сталіцы Аргентыны, як адзін з пяці дзяцей у сям’і італьянскіх эмігрантаў. Перад рэалізацыяй свайго законнага і святарскага паклікання ён атрымаў адукацыю хіміка. Падчас свайго 15-гадовага біскупскага служэння, кардынал Хорхе Марыа Берголіа заўсёды знаходзіўся ў цесным кантакце са сваёй паствай. Дзянь нараджэння Францішак пачаў ранішняй св. Імшой у капліцы ватыканскага Дома св. Марты, дзе ён жыве, затым узначаліў агульную аўдыенцыю на плошчы св. Пятра.

Францішак – першы езуіт на Пасадзе св. Пятра і першы Папа-законнік на працягу больш за паўтара стагоддзя. Папярэднім Біскупам Рыма, які належаў да манаскай супольнасці быў у ХІХ ст. камедул Грыгорый XVI.







All the contents on this site are copyrighted ©.