2014-12-15 14:27:22

Папа назваў тры галоўныя грахі СМІ


RealAudioMP3 “Каталіцкія СМІ маюць вельмі складаную місію” – спрыяць камунікацыі паміж людзьмі, нагадаў Пантыфік. Ён сустрэўся 15 снежня 2014 г. у Ватыкане з калектывам італьянскага каталіцкага тэлеканала “TV 2000”. Часта працэс зносін паміж людзьмі падвяргаецца прапагандзе, ідэалогіі, кантролю з боку палітыкі, эканомікі або тэхналогій. Камунікацыя, у першую чаргу – гэта гаварыць праўду у твар са шчырасцю і свабодай, перакананы Папа. Ён нагадаў пра “грахі сродкаў масавай інфармацыі” – дэзінфармацыю, паклёп і зневажанне. Сапраўдная камунікацыя ніколі не скіравана на тое, каб “ударыць” у чалавека. А менавіта гэтым часта “грашаць” сучасныя медыя, падкрэсліў Пантыфік. Паклёп ён назваў “самым сур’ёзным” з трох грахоў СМІ, хоць найбольш шкодзіць камунікацыі дызінфармацыя, паколькі яна зводзіць у зман, прымушае верыць толькі ў частку праўды.

Францішак заклікаў супрацоўнікаў СМІ да спрыяння культуры сустрэчы, бо канфлікты вядуць у нікуды.







All the contents on this site are copyrighted ©.