2014-12-15 13:02:12

Дзяржсакратар ЗША з візітам у Ватыкане


RealAudioMP3 15 снежня 2014 г. у Ватыкане адбылася сустрэча паміж кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам і Дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры. Асноўнымі тэмамі сталі: сітуацыя на Блізкім Усходзе і намаганні ЗША пазбегнуць эскалацыі напружанасці і выбуху насілля ў рэгіёне, а таксама садзейнічанне аднаўленню перамоў паміж ізраільцянамі і палестынцамі. Падчас спаткання была выказана прыхільнасць Злучаных Штатаў да закрыцця турмы ў Гуантанама і ўвага Святога Пасада да пошуку адпаведных гуманітарных рашэнняў для зняволеных. Кардынал Паралін і Дзяржсакратар Кэры закранулі таксама пытанні сітуацыі ва Украіне і яе перспектыў, а таксама надзвычайнай сітуацыі ў сувязі з успышкай эпідэміі Эбола.







All the contents on this site are copyrighted ©.