2014-12-13 14:38:13

Папа сустрэўся з прэм’ерам Італіі


RealAudioMP3 13 снежня 2014 г. раніцай Святы Айцец Францішак прыняў з афіцыйным візітам старшыню Савета Міністраў Італьянскай Рэспублікі Матэа Рэнцы. Пасля папскай аўдыенцыі італьянскі палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Пааралінам. Перамовы прайшлі ў сардэчнай і сяброўскай атмасферы, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы. Увага была засяроджана, сярод іншага, на бягучай сітуацыі ў Італіі, адзначанай пастаяннымі эканамічнымі цяжкасцямі і сацыяльнымі праблемамі, з негатыўнымі наступствамі, асабліва ў кантэксце занятасці моладзі. Была падкрэслена важнасць адукацыі для будучыні новых пакаленняў.

Удзельнікі сустрэч разглядзелі таксама некаторыя пытанні міжнароднай палітыкі. Падкрэслівалася сур’ёзная заклапочанасць у сувязі з пагаршэннем сітуацыі на Блізкім Усходзе.

Падчас сённяшніх ватыканскіх спатканняў была пацверджана важнасць пытанняў, узнятых Святым Айцом падчас яго нядаўняй прамовы ў Еўрапейскім парламенце ў Страсбургу, што асабліва важна ў кантэксце італьянскага старшынства ў Еўрапейскім Саюзе. Тэмы, на якіх сканцэнтраваў увагу Пантыфік, маюць важнае значэнне для гарманічнага развіцця еўрапейскіх народаў.

Былі пацверджаны абавязацельствы бакоў працягваць узаемнае супрацоўніцтва для вырашэння некаторых праблем двухбаковага характару.







All the contents on this site are copyrighted ©.