2014-12-11 12:33:56

Францішак: час пошуку рашэнняў праблемы клімата набліжаецца да канца


RealAudioMP3 У першыя снежаньскія дні ў сталіцы Перу Ліме праходзіць 20-я Канферэнцыя дзяржаў-удзельніц Рамачнай канвенцыі ААН па змяненню клімата. Папа Францішак скіраваў пасланне да ўдзельнікаў форума, у якім адзначыў, што пытанні, якія на ім абмяркоўваюцца адаб’юцца на лёсе ўсяго чалавецтва, асабліва на жыцці найбяднейшага насельніцтва і будучых пакаленняў. Пантыфік падкрэсліў, што гэта велізарная этычная і маральная адказнасць. На думку Святога Айца, сімвалічна, што канферэнцыя праходзіць на ўзбярэжжы, якое абмываецца марскім цячэннем Гумбальта. Плыні гэтага цячэння яднаюць народы Амерыкі, Акіяніі і Азіі і граюць вырашальную ролю ў фарміраванні клімату ўсёй планеты. Змены ў навакольным асяроддзі многіх краін, перш за ўсё выспавых дзяржаў Ціхага акіяна, служаць напамінам пра сур’ёзныя наступствы нядбайнасці і абыякавасці, піша папа Францішак. Змаганне з глабальным пацяпленнем будзе эфектыўным толькі пры ўмове пераадолення прыватных інтарэсаў і вызвалення ад палітычнага і эканамічнага ціску. Час пошуку глабальных рашэнняў набліжаецца да канца, неабходна дзейнічаць узгоднена і супольна, даць калектыўны адказ, заснаваны на салідарнасці, дыялогу і адказнасці па захаванні планеты і чалавечай сям’і, гаворыцца ў пасланні.








All the contents on this site are copyrighted ©.