2014-12-08 12:33:30

Францішак наведае Іспанскую плошчу ў Рыме


RealAudioMP3 8 снежня 2014 г., ва ўрачыстасць Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, папа Францішак здзейсніць традыцыйны візіт на Іспанскую плошчу ў Рыме, каб ўскласці кветкі да скульптуры Маці Божай. Тут Святога Айца прывітаюць Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі кардынал Агасціна Валіні і мэр Вечнага горада Ігнацыа Марына. Па традыцыі на Іспанскую плошчу прыбудуць шматлікія групы вернікаў са школ, парафій, касцёльных асацыяцый і гарадскіх прадпрыемстваў. Сёлета Пантыфіка будуць суправаджаць таксама каля 100 асоб з абмежаванымі магчымасцямі, якім дапамагаюць валанцёры Італьянскага нацыянальнага саюзу транспарту хворых у Лурд і міжнародныя санктуарыі (UNITALSI). Па дарозе Святы Айцец спыніцца перад рымскім касцёлам Найсвяцейшай Тройцы, дзе яго прывітаюць члены італьянскай Асацыяцыі прадпрымальнікаў.

Перад візітам на Іспанскую плошчу Францішак у шаснаццаты раз з пачатку свайго пантыфікату наведае базыліку Санта Марыя Маджорэ, каб памаліцца перад абаразом Маці Божай – апякункі рымскага народа.








All the contents on this site are copyrighted ©.