2014-12-07 11:45:06

Францішак запаліць агні самай высокай каляднай ёлкі ў свеце


RealAudioMP3 7 снежня 2014 г. вечарам папа Францішак запаліць агні самай высокай каляднай ёлкі ў свеце. Больш за тысячу святочных лямпачак робяць контур святочнага дрэва на схіле пагорка ў італьянскім гарадку Губбіо. Пантыфік запаліць іх з дапамогай планшэта iPad. На цырымоніі Папа не будзе прысутнічаць асабіста, але прыйме ў ёй удзел праз відэа-канферэнцыю. Плануецца, што Пантыфік звернецца з прамовай да жыхароў і турыстаў, якія спецыяльна прыбудуць на адкрыццё гэтай ёлкі. Яе святочныя агні будуць гарэць да 6 студзеня 2015 г.

Ёлка з Губбіо з’яўляецца сімвалам спакою і братэрства паміж народамі. У 1991 г. трапіла ў кнігу рэкордаў Гінэса як самая высокая калядная ёлка. Вышыня яе складае 750, а шырыня — 450 метраў. У 2011 г. яе ўрачыста адкрыў папа на пенсіі Бэнэдыкт XVI, а годам пазней Прэзідэнт Італіі Джорджа Напалітана.








All the contents on this site are copyrighted ©.