2014-12-07 13:50:14

Пантыфік зацвердзіў шэраг беатыфікацыйных дэкрэтаў


RealAudioMP3 6 снежня 2014 г. папа Францішак зацвердзіў шэраг беатыфікацыйных дэкрэтаў падчас сустрэчы з прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналам Анджэла Амата. Гаворка ідзе пра прызнанне цудаў здзейсненых праз заступніцтва французскай законніцы Жанны Эміліі дэ Вільнёў, заснавальніцы Кангрэгацыі сясцёр Беззаганнага Зачацця; законніцы Марыі Альфонсіны Даніл Гаттас, заснавальніцы Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшага Ружанца, якая нарадзілася ў Іерусаліме; і законніцы Марыі ад Укрыжаванага Езуса з Ордэна Босых Кармелітаў, якая нарадзілася ў Галілеі.

Таксама Пантыфік зацвердзіў дэкрэты аб прызнанні гераічнасці цнотаў італьянскай законніцы Франчэскі Прэсціджакама, заснавальніцы Інстытута сясцёр Святога Уцелаўлёнага Слова; іспанскай законніцы Марыі Сэкуэр Гая, заснавальніцы Ордэна Сясцёр Апосталак Укрыжаванага Хрыста; чэшскай законніцы Адальбэрты Гасмандовай, якая памерла ў 1988 г.; іспанкі Прасэдэ Фернандэс Гарсія, свецкай верніцы, маці сям’і, якая належала да Трэцяга ордэна св. Дамініка, і свецкай верніцы, маці сям’і Елізабеты Таска з італьнскага рэгіёну Венета.







All the contents on this site are copyrighted ©.