2014-12-06 11:16:42

Прадстаўнік Святога Пасаду ў АБСЕ: ваенна-палітычныя метады ва Украіне аказаліся неэфектыўнымі


RealAudioMP3 “Ваенна-палітычны інструментарый, які знаходзіцца ў распараджэнні АБСЕ для спынення канфліктаў, ва Украіне аказаўся неэфектыўным, паколькі існуе адсутнасць палітычнай волі, каб выкарыстаць яго ў духу даверу”, - сказаў падчас пасяджэння Савета міністраў замежных спраў Арганізацыі, арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці. Зыходзячы кіраўнік ватыканскай дыпламатыі запэўніў, што як Папа, так і Каталіцкі Касцёл блізкія да ўсіх, хто пакутуе ў выніку канфлікту.

У гэтым кантэксце, прадстаўнік Святога Пасаду ўзгадаў пра чалавечыя ахвяры, парушэнне асноўных правоў чалавека і велізарныя матэрыяльныя страты. Ён падкрэсліў, што лепшым рашэннем застаюцца дыялог і перамовы. Спасылаючыся на круглыя гадавіны першай і другой сусветных войнаў, якія адзначаюцца ў гэтым годзе, арцыбіскуп Мамбэрці нагадаў, што маральным імператывам з’яўляецца пазбяганне ўсімі магчымымі сродкамі жорсткасці і падзелаў з мінулага, што вельмі часта падсілкоўваецца бессэнсоўнай прапагандай і рэалізацыяй асабістых інтарэсаў.

На сустрэчы міністраў замежных спраў краін АБСЕ ватыканскі дыпламат, акрамя таго, узгадаў аб пераследзе хрысціян у свеце, у тым ліку ў рэгіёнах, якія мяжуюць з краінамі, што ўваходзяць у Арганізацыю. Ён падкрэсліў, што як дзяржавы-члены, так і іх партнёры павінны выказацца супраць гэтай несправядлівасці і абуральных парушэнняў правоў чалавека па прычыне веры. У гэтым кантэксце, арцыбіскуп Мамбэрці нагадаў заклік папа Францішка да новай салідарнасці мусульман і хрысціян у барацьбе супраць тэрарызму.







All the contents on this site are copyrighted ©.