На плошчы св. Пятра ў Ватыкане пачалася ўстаноўка ясляў і ёлкі
На плошчы св. Пятра
пачалося ўзвядзенне ясляў да ўрачыстасці Божага Нараджэння і ўстаноўка святочнай ёлкі,
якая сёлета прыбыла ў Ватыкан з італьянскага рэгіёну Калабрыя. Іх урачыстая інаўгурацыя
адбудзецца напярэдадні ўрачыстасці Божага Нараджэння – 19 снежня 2014 г. Вышыня 70-гадовага
дрэва 25,5 метраў. Устаноўкай займаецца дэпартамент тэхнічнай службы губернатарата
Дзяржавы Ватыкан. Калабрыя ўжо ахвяравала святочнае дрэва Пантыфіку – у 2006 г.
Трэба
нагадаць, што традыцыю ўстанаўліваць ёлку на плошчы св. Пятра ўвёў у 1982 г. св. Ян
Павел ІІ. Папа заўсёды атрымоўвае яе ў падарунак з нейкай краіны. Так, напрыклад,
год таму святочнае дрэва прыбыло з нямецка-чэшскай мяжы.