2014-12-03 14:59:49

Францішак да хрысціянскіх і мусульманскіх лідэраў: шлях міру – дыялог


RealAudioMP3 3 снежня 2014 г. перад агульнай аўдыенцыяй папа Францішак сустрэўся з удзельнікамі Трэцяга саміту хрысціянскіх і мусульманскіх лідэраў. Няма міру без дыялогу – гэта думка ясна прагучала ў кароткай прамове Пантыфіка. “Я вітаю вас і дзякую вам за тое, што вы прыйшлі на гэту сустрэчу. Мне вельмі прыемна. Гэта дапамагае зрабіць мацнейшымі нашы зносіны. Я дзякую вам за вашу працу, за тое, што вы робіце, каб лепш разумець адно аднаго, і, перш за ўсё, для міру. Гэты шлях міру – дыялог”, - сказаў Папа.

У заключным пасяджэнні хрысціянска-мусульманскага саміту прынялі ўдзел, у прыватнасці, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, кардынал Жан-Луі Таран, прынц Іарданіі Хасан бен Талал, і дырэктар ісламскіх даследаванняў пры Акадэміі навук у Іране аятала Сайед Мустафа Дамад.







All the contents on this site are copyrighted ©.