2014-12-02 13:13:33

Папа прыняў удзел у цырымоніі падпісання сумеснай дэкларацыі супраць рабства


RealAudioMP3 “Кожная чалавечае істота – мужчына, жанчына, хлопчык ці дзяўчынка – гэта вобраз Бога. Бог ёсць любоў і свабода, якія даюцца ў міжасобасных адносінах. Адсюль, усякая чалавечая істота вольны чалавек, якому наканавана існаваць на карысць іншым, у роўнасці і братэрстве”, - сказаў папа Францішак падчас цырымоніі падпісання Сумеснай дэкларацыі рэлігійных лідэраў супраць рабства. Яна прайшла 2 снежня 2014 г. у Ватыкане. Пантыфік адзначыў, што сучасныя формы рабства асноўваюцца на фізічным, эканамічным, сексуальным і псіхалагічным прыніжэнні. Гэтаму сёння падвяргаюцца мільёны людзей. “Кожны чалавек і ўсе людзі роўныя, і за імі павінна быць прызнана тая ж свабода і тая ж вартасць”, - нагадаў Папа і дадаў, што любыя адносіны, якія пярэчаць гэтаму, з’яўляюцца злачынствам і агідай. Пантыфік назваў гандаль людзьмі, прымусовую працу, прастытуцыю і гандаль чалавечымі органамі злачынствамі супраць чалавечнасці і нагадаў, што іх ахвярамі становяцца ў асноўным самыя бедныя і найбольш уразлівыя. І, перш за ўсё, ад іх імя рэлігійныя лідэры кіруюць гэту Дэкларацыю. Яна гучыць як заклік да дзеяння супраць сучаснага рабства ва ўсіх яго формах да ўсіх людзей веры і добрай волі, лідэраў, урадаў, бізнесу. Гэта можна асягнуць абапіраючыся на ідэалы канфесій і рэлігій і агульначалавечыя каштоўнасці, лічыць Францішак, не пакідаючы без увагі кожнага, хто сустракаецца на нашым шляху.

Падпісанне Дэкларацыі стала наступствам беспрэцэдэнтнага пагаднення паміж прадстаўнікамі асноўных рэлігій пад назвай “Global Freedom Network”, якое было прэзентавана з Ватыкане 17 сакавіка 2014 г. Яго мэтай з’яўляецца выкараненне сучаснага рабства і гандлю людзьмі ва ўсім свеце да 2020 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.