Былы Дзяржсакратар
Яго Святасці Папы і цяперашні камерленг Каталіцкага Касцёла, кардынал Тарчызіо Бэртонэ
2 снежня 2014 г. святкуе свой 80-гадовы юбілей і з гэтым днём губляе права на ўдзел
у наступным канклаве. 1 снежня 2014 г. яго прыняў на аўдыенцыі папа Францішак. Іерарха,
які ў той час быў арцыбіскупам Генуі, 15 верасня 2006 г. прызначыў Дзяржаўным сакратаром
Бэнэдыкт XVI. Ён жа надаў італьянскаму кардыналу 4 красавіка 2007 г. тытул камерленга.
31 жніўня 2013 г. папа Францішак адправіў тады 78-гадовага пурпурата ў адстаўку з
пасады Дзяржсакратара і прызначыў у якасці яго пераемніка кардынала Пьетра Параліна.
Кардынал
Бэртонэ ведае не толькі італьянскую, але і французскую, нямецкую, партугальскую і
іспанскую мовы. У іерарха ёсць даволі своеасаблівае хобі, ён збірае батлейкі з усяго
свету. Яго асабістая калекцыя налічвае 60 экспанатаў.
У 2008 г. кардынал Бэртонэ
ў якасці Дзяржсакратара наведаў Беларусь з афіцыйным візітам.
У цяперашні
час Калегія кардыналаў налічвае 209 членаў, з якіх 112 з 52 краін маюць права голасу
на канклаве.