2014-12-02 15:52:39

Заява Папы знайшла водгук у расійскім грамадстве


RealAudioMP3 Заява Папы аб экуменічных адносінах з Маскоўскім Патрыярхатам знайшла непасрэдны водгук у Расіі. Мясцовыя СМІ цытуюць словы Францішка аб жаданні сустрэцца з Патрыярхам Кірылам, сказаныя 30 лістапада 2014 г. на борце самалёта падчас вяртання з Турцыі. Пантыфік хоча сустрэцца з Патрыярхам. Тое ж жаданне было выказана і кіраўніком Рускай Праваслаўнай Царквы, прызнаўся сам Францішак. Рэлігійныя СМІ ў Расіі падкрэсліваюць словы Папы аб прагрэсе ў працэсе збліжэння, які патрабуе яшчэ шмат намаганняў, каб пераадолець перашкоды ва ўзаемных адносінах. Адной з іх з’яўляецца цяперашняя напружаная сітуацыя ва Украіне, у тым ліку негатыўная ацэнка з боку Маскоўскага Патрыярхата грэка-католікаў. Лаканічна, але у стыноўчым ключы рэлігійныя расійскія СМІ паведамілі пра візіт Францішка ў Турцыю і сустрэчу з Патрыярхам Канстантынопальскім Барталамеем І.

Трэба нагадаць, што ў мінулую нядзелю Папа сказаў, што скептычна адносіцца да тэалагічнага дыялогу і лічыць, што адзінства – гэта шлях, якім трэба ісці супольна: маліцца і працаваць разам, здзяйсняць справы міласэрнасці. Тут важны таксама “экуменізм крыві”. Святы Айцец адзначыў, што ў любы момант гатовы сустрэцца з Патрыярхам Кірылам. “Мы абодва жадаем сустрэцца і хочам крочыць наперад”, - сказаў Пантыфік.







All the contents on this site are copyrighted ©.