2014-12-01 15:35:10

Кіраўнік Залы Друку: чым больш сустрэч, тым бліжэй да еднасці


RealAudioMP3 Чым больш адбываецца сустрэч, тым больш робіцца крокаў да еднасці, адзначыў кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы падводзячы вынікі трохдзённага візіту папа Францішка ў Турцыю. Езуіт перакананы, што Святы Айцец глядзіць на сваё служэнне, як на служэнне адзінству, якое ажыцяўляецца праз любоў, братэрства і ў духу сінадальнасці. “Гэта важны элемент гэтага пантыфікату, які праяўляецца ў сугуччы з Праваслаўнай Царквой, для якой сінадальнасць з’яўляецца фундаментальным аспектам шляху Касцёла”, - сказаў ён. Кс. Ламбардзі заўважыў, што з моманту абрання Францішка Біскупам Рыма ўжо адбыліся яго чатыры буйныя сустрэчы з Патрыярхам Барталамеем І. Гэта, думку святара, сведчыць аб супольным жаданні “крочыць разам”.

Кіраўнік Залы Друку падкрэсліў, што экуменізм і міжрэлігійны дыялог развіваюцца не толькі дзякуючы абмену ідэямі, але жэстамі, жыццём і супольнай дзейнасцю. На падставе аднолькавага разумення евангельскіх патрабаванняў неабходна дзейнічаць дзеля пераўзыходжання канфліктаў, беднасці, неадукаванасці, прыгнячэння, лічыць езуіт.

Самымі памятнымі жэстамі падарожжа Папы ў Турцыю для кс. Ламбардзі стала малітва ў мячэці Султанахмет, прыняцце Пантыфікам благаслаўлення і братэрскага пацалунку Барталамея І і іх супольнае благаслаўленне вернікаў з балкону патрыярхальнага палацу ў Фанары.








All the contents on this site are copyrighted ©.