2014-11-30 13:56:09

Францішак і Барталамей І разам заклікалі да міру на Блізкім Усходзе і ва Украіне


RealAudioMP3 Папа Францішак і Барталамей І намераны “працягваць крочыць разам, каб з любоўю і даверам пераадоліць перашкоды” існуючыя паміж Цэрквамі. Пра гэтага гаворыцца ў супольнай экуменічнай дэкларацыі падпісанай імі ў сядзібе Канстантынопальскага Патрыярхату 30 лістапада 2014 г. “Выказваем наша рашучае жаданне, у паслухмянасці волі нашага Пана Езуса Хрыста, павялічыць нашы намаганні на карысць поўнага адзінства паміж усімі хрысціянамі, перш за ўсё католікамі і праваслаўнымі”, гаворыцца ў дакуменце. Папа і Патрыярх выказалі падтрымку тэалагічнаму дыялогу, які развіваецца дзякуючы 35-гадовай працы адмысловай Змешанай міжнароднай камісіі, у задачы якой уваходзіць разгляд “найбольш складаных пытанняў, пазначыўшых гісторыю” дзвюх Цэркваў і патрабуючых “уважлівага і паглыбленага вывучэння”. Францішак і Барталамей І выказалі супольную заклапочанасць сітуацыяй у Іраку, Сірыі і на ўсім Блізкім Усходзе і заклікалі да мірнага вырашэння існуючых праблем. Яны звярнуліся да свету з заклікам дапамагчы пакутуючым супольнасцям, у тым ліку хрысціянскай. Нельга пагадзіцца з існаваннем Блізкага Усходу без хрысціян, якія вызнавалі тут сваю веру на працягу амаль 2000 гадоў, гаворыцца ў дакуменце.

У супольнай экуменічнай дэкларацыі, Пантыфік і Патрыярх падкрэслілі каштоўнасць “экуменізму крыві”. Адзначаецца, што супольныя штодзённыя пакуты, могуць стаць для хрысціян, плённай прыладай адзінства. Акрамя таго, у дакуменце была падкрэслена важнасць канструктыўнага дыялогу ў ісламам, заснаванага на ўзаемнай павазе і сяброўстве. Хрысціяне і мусульмане пакліканы разам працаваць дзеля любові да справядлівасці, міру і павагі да годнасці і правоў кожнага чалавека, асабліва ў рэгіёнах, дзе яны ў міры жылі на працягу стагоддзяў, а зараз трагічна пакутуюць па-прычыне жахаў вайны, гаворыцца ў дэкларацыі. Францішак і Барталамей І заклікалі ўсіх рэлігійных лідэраў працягваць дыялог і прыкладаць намаганні на карысць будавання культуры міру і салідарнасці паміж людзьмі і народамі.

Заканчваецца дэкларацыя заклікам аб міры ва Украіне, “краіне са старажытнай хрысціянскай традыцыяй”. Папа і Патрыярх заклікалі ўсе бакі супрацьстаяння, “шукаць шляхі дыялога і павагі да міжнароднага права, каб пакласці канец канфлікту, даючы ўсім украінцам магчымасць жыць у згодзе”.









All the contents on this site are copyrighted ©.