2014-11-29 12:32:23

Пантыфік наведаў старажытныя святыні ў Стамбуле


RealAudioMP3 29 лістапада 2014 г., у рамках свайго апостальскага падарожжа ў Турцыю, папа Францішак прыбыў у Стамбул. Пасля дня праведзенага ў Анкары і прысвечанага, галоўным чынам сустрэчам з палітычнымі элітамі і мусульманскімі лідэрамі, Святы Айцец застанецца ў другім па значнасці горадзе краіны да канца свайго візіту. Гэта частка пілігрымкі Пантыфіка будзе насіць перажавана душпастырскі і экуменічны характар. У першай палове дня Францішак здзейсніў візіт у старажытнейшы сабор св. Сафіі, які з 1935 г. з’яўляецца музеем, а затым наведаў мячэць Султанахмет, вядомую таксама як “Блакітная мяцэць”. Тут, паводле мусульманскай традыцыі Францішак зняў абутак. У некалі самай галоўнай святыні Атаманскай імперыі ён спыніўся на хвіліну маўклівай адарацыі разам з Вялікім муфтыем Стамбула Рахмі Яранам. Пасля гэтага Пантыфік накіраваўся ў Папскае дыпламатычнае прадстаўніцтва, дзе сустрэўся з прадстаўнікамі мясцовых каталіцкіх супольнасцяў розных абрадаў.









All the contents on this site are copyrighted ©.