2014-11-28 15:31:28

Папа скіраваў пасланне да кансэкраваных асобаў


RealAudioMP3 “Абудзіце свет!”, з такім заклікам папа Францішак звярнуўся да кансэкраваных асобаў у пасланні з нагоды адкрыцця Года кансэкраванага жыцця, які распачнецца 30 лістапада 2014 г. і скончыцца 2 лютага 2016 г. Натхненнем для паслання паслужыла Апостальская адгартацыя “Vita Consecrata” св. Яна Паўла II. У сваім звароце Францішак паставіў перад кансэкраванымі асобамі тры задачы: па-першае, “глядзець на мінулае з падзякай”, каб захаваць сваю ідэнтычнасць; па-другое, “жыць у сучаснасці з запалам”; і па-трэцяе, “абдымаць будучыню з надзеяй”, не апускаць рукі сутыкнуўшыся з цяжкасцямі кансэкраванага жыцця, у тым ліку, з крызісам пакліканняў.

Здольнасць перадаваць радасць і шчасце веры, перажытых у супольнасці, вядзе да росту Касцёла, а сведчанне братэрскай любові, салідарнасці, узаемадапамогі павялічвае яго каштоўнасць. Касцёл павінен быць “кузняй прарокаў”, здольных разумець гісторыю сваёй эпохі і інтэрпрэтаваць падзеі, выкрываючы грахі і несправядлівасць.

Францішак чакае ад кансэкраваных асобаў стварэння месцаў у якіх можна было б жыць евангельскай логікай дару, братэрства, адметнасцяў, узаемнай любові. Інстытуты, да якіх належаць кансэкраваныя асобы, не павінны ператварацца ў ізаляваную рэальнасць. Святы Айцец выказаў спадзяванне, што Год кансэкраванага жыцця дасць магчымасць наладзіць шчыльнае супрацоўніцтва паміж рознымі супольнасцям асабліва ў сферы дапамогі бежанцам і бедным, абвяшчэння Евангелля і ўводзінаў у малітоўнае жыццё.

Пантыфік заклікаў біскупаў клапаціцца аб развіцці розных харызматаў у сваіх супольнасцях, дапамагаючы ззянню прыгажосці і святасці кансэкраванага жыцця ў Касцёле.








All the contents on this site are copyrighted ©.