2014-11-28 15:01:26

Пантыфік сустрэўся з Прэзідэнтам Турцыі


RealAudioMP3 Пасля наведвання маўзалея Мустафы Кемаля Атацюрка Святы Айцец накіраваўся ў Прэзідэнцкі палац, дзе адбылася афіцыйная цырымонія прывітання. Кіраўнік дзяржавы Рэджэп Таіп Эрдаган, сустрэў Пантыфіка пры ўваходзе ў сваю рэзідэнцыю. Пасля выканання гімнаў Ватыкана і Турэцкай Рэспублікі і прадстаўлення афіцыйных дэлегацый, яны прайшлі ў асобны кабінет для прыватнай размовы. У якасці дару Святы Айцец урычыў турэцкаму лідэру мазаіку выканананую сучасным італьянскім мастаком Антанэла Рыёмі з выявай рымскага Замка Анёла – вялізарнай фартыфікацыйнай пабудовы на беразе Тыбру, злучанай з Ватыканам доўгім калідорам. На заканчэнне сустрэчы Святы Айцец пажадаў “супакою і росквіту дарагому турэцкаму народу” і каб ўся краіна “заўсёды была месцам мірнага суіснавання паміж культурамі і цывілізацыямі, дзе кожны чалавек зможа адчуваць сябе прынятым і абароненым ва ўласнай годнасці і веры, якую можа свабодна вызнаваць”.








All the contents on this site are copyrighted ©.