2014-11-27 09:47:04

З’явіцца Міжнародны дзень малітвы супраць гандлю людзьмі


RealAudioMP3 Па ініцыятыве Апостальскай Сталіцы, з 2015 г. ва ўсіх каталіцкіх дыяцэзіях і парафіях свету будзе адзначацца Міжнародны дзень малітвы і разважання супраць гандлю людзьмі. Дата яго святкавання – 8 лютага – была выбрана невыпадкова, бо менавіта ў гэты дзень Каталіцкі Касцёл адзначае літургічны ўспамін св. Жазэфіны Бакіты – суданскай жанчыны, якая прайшла шлях ад рабыні да законніцы, пазнаўшы шмат духоўных і цялесных пакут, прыніжэнне. Устанаўленне Міжнароднага дня малітвы і разважання супраць гандлю людзьмі з’яўляецца адказам на заклік папы Францішка змагацца супраць гэтага феномену і клапаціцца пра яго ахвяраў. Святы Айцец з самага пачатку свайго Пантыфікату моцна асуджае гандль людзьмі – сучаснае рабства, рознага кшталту злачынствы, ад якіх з кожным годам пакутуе ўсё большая колькасць мужчын, жанчын і дзяцей.








All the contents on this site are copyrighted ©.