2014-11-26 14:04:31

Прыняты меры бяспекі перад візітам Святога Айца ў Турцыю


RealAudioMP3 7 тыс. паліцэйскіх будзе сачыць за бяспекай папы Францішка падчас яго візіту ў Турцыю, паведамілі турэцкія СМІ. Месцы, якія ён наведае, будуць зачынены для пабочных асоб. Пантыфік пачынае 28 лістапада 2014 г. свой трохдзённы апостальскі візіт у краіну над Басфорам. Ён наведае Анкару, а затым адправіцца ў Стамбул. Турэцкія ўлады не выйшлі насустрач пажаданням Папы, які хацеў перасоўвацца па Анкары і Стамбуле небраніраваным аўтамабілем сярэдняга класа, і ў яго распараджэнне далі браніраваны лімузін.

Таксама гандляры, якія вядуць свой бізнес вакол базылікі Святой Сафіі і Блакітнай мячэці ў Стамбуле, перад і падчас візіту Святога Айца, павінны будуць зачыніць яго. Тэрыторыю вакол музея і храма будуць патруліраваць каля 800 паліцэйскіх у цывільным.

Да гэтага часу нічога не вядома пра якія-небудзь канкрэтныя пагрозы вакол візіту Францішка.







All the contents on this site are copyrighted ©.