2014-11-24 10:30:41

Францішак сустрэўся з індыйскімі вернікамі


RealAudioMP3 Папа сустрэўся 24 лістапада 2014 г. з афіцыйнай дэлегацыяй вернікаў Царквы сірамалабарскага абраду з Індыі, якая прыбыла ў Рым на канаізацыю ксяндза Кур’якаса Эліяса Кавара і сястры Еўфрасіі Элувацінгал. Карыстаючыся магчымасцю, Францішак падзякаваў Касцёлу ў Індыі, і асабліва ў штаце Керала, за апостальскі запал і сведчанне веры. “Керала з’яўляецца зямлёй вельмі ўрадлівай для святарскіх і законных пакліканняў”, - адзначыў ён і пажадаў, каб для індыйскіх вернікаў дні, праведзеныя ў Вечным горадзе, сталі сапраўдным святам і часам інтэнсіўнага духоўнага жыцця.

Новыя святыя “нагадваюць кожнаму з нас, што Божая любоў з’яўляецца крыніцай, падтрымкай і мэтай усёй святасці, у той час як любоў да бліжняга з’яўляецца яркай праявай любові да Бога”, - сказаў Папа. Ён пажадаў, каб яны давалі сучасным індыйскім вернікам сапраўдныя “урокі евангельскай жыцця”, і тыя ішлі за Езусам праз любоў да Эўхарыстыі і Касцёла.







All the contents on this site are copyrighted ©.