2014-11-20 10:37:55

Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння пра 50-годдзе “Lumen Gentium”


RealAudioMP3 Канстытуцыю “Lumen Gentium” варта інтэрпрэтаваць ў кантэксце ўсяго дакумента, усяго Сабора і ўсяго вучэння Касцёла, нагадаў кардынал Герхард Людвіг Мюлер, прэфект Кангрэгацыі Веравучэння. 21 лістапада 2014 г. будзе адзначацца 50-годдзе з дня апублікавання Канстытуцыі. З гэтай нагоды, у Папскім латэранскім універсітэце 19 лістапада 2014 г. пачалася трохдзённая канферэнцыя па гэтым дакуменце. Сустрэчу адкрыў кардынал Мюлер, які нагадаў, што дастаткова рана з’явілася небяспека выбарчага чытання саборных тэкстаў. Інтэрпрэтацыйны ключ многімі ўжо шукаўся не ў самім тэксце, але ў розных праектах, ідэях і плынях, якія ўзніклі ў ходзе работы над дакументам.

Паводле ватыканскага іерарха, у інтэрпрэтацыі “Lumen Gentium” важна прыняць да ўвагі іншыя саборныя канстытуцыі, які ўзаемным чынам тлумачаць адна адну. Ён адзначыў, што навізна II Ватыканскага Сабора не палягае на радыкальна новым метадзе, які разрывае сувязь з папярэднім, але на пашырэнні гарызонтаў традыцыі і большай да яе ўвазе.







All the contents on this site are copyrighted ©.