2014-11-20 14:56:38

Пачалася падрыхтоўка да будучага Сінода


RealAudioMP3 Падрыхтоўка да XIV Звычайнай сесіі Сінода Біскупа пачалася. 18 лістапада 2014 г. у Ватыкане сабралася Звычайная Рада Сінода Біскупаў, пасяджэнне якой наведаў папа Францішак. Падчас двухдзённай дыскусіі, яе ўдзельнікі абмеркавалі вынікі сёлетняй Надзвычайнай сесіі Сінода і перспектывы яго Звычайнай сесіі, якая пройдзе ў Ватыкане 4-25 кастрычніка 2015 г. на тэму паклікання і місіі сям’і ў Касцёле і сучасным свеце. Іерархамі адзначалася неабходнасць карыснага выкарыстання перыяду падрыхтоўкі будучага форума для паглыблення яго тэмы, яе шырокага абмеркавання епіскапатамі, пошуку сродкаў і прыладаў для ўключэння ў сінадальную дыскусію аб сям’і розных касцёльных інстанцый.

Асноўная праца Рады засяроджана на распрацоўцы падрыхтоўчага дакументу будучага форума, які будзе накіраваны мясцовым епіскапатам напачатку снежня 2014 г. Ён будзе складацца са справаздачы ІІІ Надзвычайнай сесіі Сінода Біскупаў, а таксама серыі тлумачэнняў, пакліканых дапамагчы ў больш глыбокім разуменні дакумента.








All the contents on this site are copyrighted ©.