2014-11-18 15:53:51

У Ватыкане праходзіць дабрачынная латэрэя


RealAudioMP3 У Ватыкане праходзіць дабрачынная латэрэя, сродкі ад якой пойдуць на падтрымку спраў міласэрнасці Святога Айца. У многіх публічных месцах папскага горада некалькі дзён таму з’явіліся рэкламныя постэры, якія заклікаюць ватыканскіх служачых прыняць удзел у ініцыятыве. Латэрыйныя білеты коштам 10 еўра прадаюцца ў шэрагу ватыканскіх устаноў, сярод якіх: аптэка, пошта, супермаркет і ўніверсам, гандлёвыя кропкі Нумізматычнага і філатэлістычнага бюро, Ватыканскія музеі і іншыя. Галоўны прыз – новы аўтамабіль “Фіат Панда” з поўным прывадам і 1,3-літровым турбадызельным рухавіком. Таксама разыгрываюцца некалькі ведасіпедаў, відэакамера, апарат для прыгатавання кавы, іншыя каштоўныя рэчы і больш за 30 “суцяшальных” прызоў. Пераможцы латэрэі стануць вядомыя 8 студзеня 2015 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.