2014-11-17 15:46:28

Францішак заклікаў да рашучага змаганання з гандлем людзьмі


RealAudioMP3 Барацьба з гандлем людзьмі і прастытуцыяй павінна весціся як сапраўдная вайна, адзначыў папа Францішак 16 лістапада 2014 г. звяртаючыся да ўдзельнікаў Міжнароднага сімпозіўма моладзі на гэту тэму, які праходзіў у Папскай акадэміі навук. “Гэта барацьба якую мы ўсе павінны весці. Барацьба супраць руху, які вядзе чалавецтва да разглядання асобы ў якасці аб’екту, які можна выкарыстаць і выкінуць”, - сказаў Папа. У вачах Бога кожны чалавек мае годнасць, нагадаў Святы Айцец. Ён падзякаваў удзельнікам сімпозіўма за іх адказнасць і гатоўнасць дзейнічаць перад абліччам пашырэння феноменаў гандлю людзьмі і прастытуцыі. “Мне прыемна бачыць вялікую колькасць маладых людзей, які маюць жаданне ўзяць на сябе гэты цяжар”, адзначыў папа Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.