2014-11-17 15:04:17

Пантыфік пацвердзіў свой удзел у Сусветнай сустрэчы сем’яў у ЗША


RealAudioMP3 Папа Францішак пацвердзіў інфармацыю пра свой удзел у Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая пройдзе ў амерыканскай Філадэльфіі 22-27 верасня 2015 г. Пра гэта ён паведаміў у Ватыкане на заканчэнне сустрэчы з удзельнікамі Міжнароднага калоквіюма на тэму ўзаемадапаўняльнасці паміж мужчынам і жанчынай 17 лістапада 2014 г. Сусветныя сустрэчы сем’яў праходзяць з 1994 г. з перыядычнасцю адзін раз на тры гады. Яны арганізуюцца пад эгідай Папскай рады па справах сям’і з мэтай умацавання каштоўнасцяў сям’і і сужэнства. Тэма бліжэйшай сустрэчы: “Любоў – наша місія, сям’я цалкам жывая”. Чакаецца, што ў форуме прымуць удзел каля 10-15 тыс. вернікаў з розных краін свету. Улічваючы тое, што папа Францішак пацвердзіў толькі свой намер прыняць удзел у Сусветнай сустрэчы сем’яў, застаецца невядомым, ці будзе ён наведваць іншыя гарады ЗША.









All the contents on this site are copyrighted ©.