2014-11-15 13:21:54

Францішак уручыць “Прэмію Ратцынгера”


RealAudioMP3 Сёлетнія лаўрэаты прэміі “Ватыканскага фонду імя Ёзафа Ратцынгера – папы Бэнэдыкта XVI” атрымаюць свае ўзнагароды з рук папы Францішка. Цырымонія адбудзецца 22 лістапада 2014 г. у Клементыйскай зале Ватыканскіх музеяў. Пераможцаў прэміі двое: гэта францужанка Ан-Мары Пелецье, спецыялістка па герменеўтыцы і біблійнай экзэгетыцы, даследчыца становішча жанчын у хрысціянстве і Касцёле і польскі бібліст кс. Вальдэмар Храстоўскі, які займаецца каталіцка-юдэйскім дыялогам.
Ім папа Францішак уручыць дыпломы і грашовую ўзнагароду ў 50 тыс. еўра.

“Ватыканскі фонд імя Ёзафа Ратцынгера – папы Бэнэдыкта XVI” заснаваў у лістападзе 2010 г. сам Пантыфік на пенсіі і ахвяраваў у яго даходы ад сваёй літаратурна-тэалагічнай дзейнасці. Падтрымліваюць фонд і дабрачынцы. “Прэмія Ратцынгера” уручаецца штогадова. Яна пакліканна спрыяць тэалагічным даследванням і папулярызацыі гэтай навукі сярод людзей.








All the contents on this site are copyrighted ©.