2014-11-15 10:54:41

Кардынал Дзяржсакратар сустрэўся з палітычнымі лідэрамі Чэхіі


RealAudioMP3 Кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін сустрэўся з палітычным кіраўніцтвам Чэшскай Рэспублікі. Высокі ватыканскі іерарх знаходзіцца ў Празе па запрашэнні мясцовага арцыбіскупа кардынала Дамініка Дукі з нагоды святкавання 25-годдзя кананізацыі св. Агнешкі Чэшскай. Сёлета краіна адзначае таксама юбілей Аксамітнай рэвалюцыяй лістапада-снежня 1989 г. – шэрагу падзей, якія адносна мірна прывялі да падзення камуністычнага рэжыму і ўсталявання дэмакратыі. Падчас сустрэчы з Прэзідэнтам Чэхіі Мілашам Земанам, кардынал Паралін выказаў спадзяванне, што папа Францішак “у бліжэйшай будучыні зможа наведаць гэту цудоўную зямлю, багатую духоўнай і культурнай спадчынай”, як гэта рабілі Ян Павел ІІ і Бэнэдыкт XVI. Пурпурат запэўніў чэшскага лідэра ў тым, што пры нагодзе Святы Айцец з радасцю прыме яго ў Ватыкане.

Падчас прыватнай сустэчы са старшынямі чэшскага парламента, кардынал Паралін падкрэсліў, што Касцёл падтрымліваў намаганні чэхаў па ўмацаванні свабоды і дэмакратыі. Пурпурат запэўніў, што каталіцкая супольнасць будзе працягваць дапамагаць краіне адзкаваць на сучасныя выклікі і працаваць на карысць усяго грамадства, асабліва яго самых патрабуючых кампанентаў.

Сустракаючыся з членамі ўраду і дыпламатычнага корпуса ў старажытнейшым Страгаўскім манастыры, кардынал Паралін нагадаў пра пакуты католікаў у Чэхіі і пераслед Касцёла ў гады таталітарызму. Ён адзначыў уклад былога арцыбіскупа Пражскага Францішка Тамашэка ў перамогу над камуністычнай сістэмай і ў мірнае развіццё Аксамітнай рэвалюцыі. Пурпурат выказаў спадзяванне на ўмацаванне супрацоўніцтва і сяброўства паміж Чэшскай Рэспублікай і Апостальскай Сталіцай дзеля спрыяння супраўднаму разуменню годнасці чалавечай асобы і міру паміж народамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.