2014-11-14 10:19:58

Католікі і мусульмане абмеркавалі супрацоўніцтва і служэнне бліжняму


RealAudioMP3 11-13 лістапада 2014 г. у Рыме прайшоў семінар на тэму “Супрацоўніцтва і служэнне бліжняму”, арганізаваны Каталіцка-мусульманскім форумам. Яго удзельнікі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва і служэння моладзі, умацавання міжрэлігійнага дыялогу і служэння грамадству. Дэлегаты форума прывялі шматлікія прыклады актыўнага супрацоўніцтва католікаў і мусульманаў у адукацыйнай, дабрачыннай і сацыяльнай сферах. Яны асудзілі тэрарыстычныя акты, прыгнёт, насілле, пераслед, прафанацыю святыняў і разбурэнне культурнай спадчыны, а таксама падкрэслілі непрымальнасць выкарыстання рэлігіі для апраўдання падобных дзеянняў.

Адукацыя моладзі – у сям’і, школе, універсітэце, касцёле ці мячэці – мае найважнейшае значэнне для спрыяння ўсебаковаму развіццю асобы і выхавання павагі да іншых. У сувязі з гэтым школьныя навучальныя планы і падручнікі павінны даваць аб’ектыўнае і паважлівае ўяўленне пра тых, хто адрозніваецца ад нас, лічаць удзельнікі форума.

Яны пацвердзілі важную ролю культуры міжрэлігійнага дыялогу для паглыблення паразумення. Дыялог патрэбны для таго, каб пераадолець прадузятасць, фальшывыя стэрэатыпы, падазрэнні, якія падрываюць мірныя
Адносіны паміж рэлігіямі. У дэкларацыі форума дэлегаты звярнуліся да хрысціянаў і мусульманаў з заклікам пашыраць супрацоўніцтва у рамках супольных праграм і праектаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.