2014-11-14 10:38:34

Афіцыйная дата візіту Папы ў ЗША будзе агучана ў 2015 г.


RealAudioMP3 Афіцыйную дату візіта Святога Айца ў ЗША і штаб-кватэру ААН у Нью-Ёрку мы павінны даведацца у лютым-сакавіку 2015 г., сказаў італьянскаму агенцтву “ANSA” пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, арцыбіскуп Бернардзіта Ауса. Папскі дыпламат падкрэсліў, што пратакол прадугледжвае, што такая інфармацыя павінна быць распаўсюджана за паўгода да планаванага візіту. Ужо ў жніўні, на борце самалёта пасля пілігрымкі ў Паўднёвую Карэю, Францішак пацвердзіў, што ён збіраецца ў Філадэльфію. У наступным годзе 22-25 верасня там пройдзе Сусветная сустрэча сем’яў. Раней папскі візіт у Злучаныя Штаты абвясціў мясцовы арцыбіскуп Чарльз Чапут.

Запрашэнне наведаць краіну накіраваў да Пантыфіка таксама епіскапат ЗША. Са свайго боку, Генеральны сакратар ААН зрабіў гэта ў верасні праз кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна. Чакаецца, што Святы Айцец наведае таксама Нью-Ёрк і выступіць на Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Трэба нагадаць, што 27 сакавіка 2014 г. Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта ЗША Барака Абаму і размаўляў з ім на працягу амаль гадзіны.







All the contents on this site are copyrighted ©.