2014-11-13 14:57:19

Святы Пасад у ЮНЕСКА зладзіў дыскусію


RealAudioMP3 13-14 лістапада 2014 г., па ініцыятыве Пастаяннай назіральнай місіі Апостальскай Сталіцы пры ЮНЕСКА, у штаб-кватэры гэтай арганізацыі ў Парыжы, праходзіць дыскусія на тэму “Паўнамоцтвы кіраўнікоў навучальных установаў: улада або служэнне”. Удзельнікі сустрэчы – сярод якіх гісторыкі, палітолагі, філосафы, антраполагі – жадаюць паказаць, што для чалавека ўлада часта азначае панаванне, сілу, поспех; у той час, як на самой справе, з’яўляецца служэннем, выразам любові, магчымасцю для пошуку сапраўднага дабра чалавека. У абмеркаваннях прымаюць удзел прадстаўнікі розных дзяржаў пры ЮНЕСКА. Тэма будзе прадстаўлена з розных перспектыў. Акрамя таго, яна будзе абмяркоўвацца падчас адмысловага круглага стала, з мэтай знаёмства з пунктамі гледжання, існуючымі ў розных культурах.








All the contents on this site are copyrighted ©.