2014-11-13 12:54:58

Выйшаў CD-дыск з музычнымі творамі, якія выконваліся на канклаве 2013 г.


RealAudioMP3 13 лістапада 2014 г. у Ватыкане адбылася прэзентацыя зборніка музычных твораў, якія выконваліся Папскай музычнай Сікстынскай капэлай на літургічных цэлебрацыях падчас канклаву 2013 года. CD-выданне пад назвай “Habemus Papam”, якое складаецца з двух кампакт-дыскаў, упрыгожвае знакаміты фотаздымак папы Францішка на балконе базылікі св. Пятра падчас яго першай сустрэчы з вернікамі, адразу пасля абрання. Яно было падрыхтавана нямецкай студыяй “Deutsche Grammaphon” – адным з сусветных лідэраў у сферы гуказапісу класічнай музыкі, якая дзейнічае з 1898 г.

У зборнік увайшлі творы, якія выконваліся падчас Эўхарыстыі ў інтэнцыі абрання Рымскага Пантыфіка, падчас адкрыцця канклаву, св. Імшы з кардыналамі-выбаршчыкамі, абвяшчэння імя новага Папы, а таксама літургіі на пачатак служэння Наступніка св. Пятра. Сярод кампазіцый: сярэдневечныя грыгарыянскія харалы, творы Джавані П’ерлуіджы да Палестрыны, Ларэнца Перозі, Франсіска Гуэра, Іагана Себасц’яна Баха і кіраўніка папскай музычнай капэлы, кс. Масіма Паламбэлы.








All the contents on this site are copyrighted ©.