2014-11-12 12:13:12

Пантыфік заклікаў палітыкаў бараніць хрысціян


RealAudioMP3 “З вялікім непакоем я сачу за драматычнай сітуацыяй хрысціян, якіх у розных частках свету пераследуюць і забіваюць за іх веру”, - прызнаўся Святы Айцец 12 лістапада 2014 г. на завяршэнне агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра. Ён звярнуўся да палітыкаў, з заклікам абараніць пакутуючых вызнаўцаў Хрыста, і да ўсіх людзей добрай волі, мабілізаваць сумленне на іх карысць. “Я адчуваю патрэбу выказаць сваю глыбокую духоўную салідарнасць з хрысціянскімі супольнасцямі, якія пацярпелі ад жорсткага абсурднага насілля, якое не заўсёды навідавоку. У той жа час я заклікаю пастыраў і ўсіх вернікаў, каб яны былі адважныя і цвёрда трымаліся надзеі”, - сказаў Святы Айцец. Ён нагадаў тым, “якія нясуць палітычную адказнасць на мясцовым і міжнародным узроўні”, што хрысціяне “маюць права ў сваіх краінах атрымліваць радасць ад бяспекі і мірнага жыцця, свабодна вызнаючы сваю веру”. Папа Францішак запрасіў усіх вернікаў, сабраных на ватыканскай плошчы памаліцца “Ойча наш” у інтэнцыі ўсіх хрысціян, якіх пераследуюць за веру.







All the contents on this site are copyrighted ©.