Пантыфік стварыў новую Калегію, якая зоймецца сур’ёзнымі кананічнымі злачынствамі
Папа ўстанавіў у рамках
Кагрэгацыі Веравучэння спецыяльную Калегію з кардыналаў і біскупаў, якая будзе займацца
кананічнымі злачынствамі больш сур’ёзнай натуры, якія былі здзейнены супраць маралі
або адносяцца да надужыванняў у здзяйсненні сакрамэнтаў, аб якіх гаворыцца ў 1-6 параграфах
Апостальскага ліста Яна Паўла ІІ “Sacramentorum Sanctitatis Tutela”. У спецыяльным
рэскрыпце Францішка гаворыцца, што новая Калегія будзе складацца з сямі кардыналаў
і біскупаў і яе ўзначаліць старшыня. Усе яны будуць прызначацца непасрэдна Святым
Айцом. Новы орган будзе кіравацца ў сваёй дзейнасці спецыяльна распрацаваным Рэгламентам.
Рашэнне аб стварэнні Калегіі ўступіла ў сілу 11 лістапада 2014 г., з моманту апублікавання
папскага дэкрэту ў ватыканскай газеце “L’Osservatore Romano”.
У Рэскрыпце
гаворыцца, што прычынай рашэння Пантыфіка стала вялікая колькасць зваротаў, што надыходзяць
у Кангрэгацыю Веравучэння, і неабходнасць забеспячэння больш хуткага разгляду такога
роду спраў.
Кананічныя правапарушэнні, зарэзерваваныя выключна для разгляду
Кангрэгацыяй Веравучэння, датычаць чынаў, скіраваных супраць святасці Найсвяцейшага
Сакрамэнту, сакрамэнту Эўхарыстыі і сакрамэнту пакаяння. Таксама да кампетэнцыі ватыканскай
дыкастэрыі адносяцца сур’ёзныя злачынствы супраць маральнасці, напрыклад, злачынства
супраць шостай запаведзі Дэкалогу, здзейсненае святаром з асобай у непаўналетнім узросце
да васямнаццацi гадоў.