2014-11-11 14:40:37

Ватыкан: католікі і мусульмане шукаюць адказы на выклік пашырэння насілля ў свеце


RealAudioMP3 11 лістапада 2014 г. у Рыме пачалася ІІІ сесія Каталіцка-мусульманскага форума на тэму “Працаваць разам, каб служыць іншым”. Мерапрыемства працягнецца да 13 лістапада, а яго ўдзельнікаў прыме на аўдыенцыі папа Францішак. У цэнтры ўвагі удзельнікаў спаткання знаходзяцца пытанні, звязаныя з выхаваннем моладзі, супрацьстаяннем насіллю і рэалізацыяй дыялогу паміж хрысціянаствам і ісламам. Гэтыя тэмы, асабліва важныя перад абліччам павелічэння колькасці выпадкаў выкарыстання рэлігіі для апраўднання жудасных злачынстваў, лічыць сакратар Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу кс. Мігель Анхель Аюса Гішот. У інтэрв’ю французскай “La Croix” святар распавёў, што ўдзельнікі рымскай сустрэчы спрабуюць знайсці спосабы ўмацавання дыялогу, якія б паслужыў карысці ўсяго чалавецтва.

Мусульманскую дэлегацыю на форуме, як і падчас папярэдніх сесій – у 2008 г. і 2011 г. – узначальвае іарданскі прынц Газі Бін Мухамед. У яе склад уваходзяць прадстаўнікі розных краін: ад Інданэзіі да Паўночнай Афрыкі. На чале каталіцкага прадстаўніцтва стаіць кардынал Жан-Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу.








All the contents on this site are copyrighted ©.