2014-11-10 11:36:16

Святы Айцец засмучаны наступствамі аварыі аўтобуса ў Іспаніі


RealAudioMP3 Папа Францішак быў глыбока засмучаны, даведаўшыся пра сур’ёзную аварыю, якая адбылася каля іспанскага горада Сьеза, гаворыцца ў тэлеграме на імя біскупа Картахены, Хасэ Мануэля Лорка Планэса, падпісанай кардыналам Дзяржсакратором Пьетра Паралінам. Яе тэкст быў апублікаваны 10 лістапада 2014 г. У тэлеграме гучыць просьба да іерарха, засведчыць духоўную блізкасць Пантыфіка да ўсіх пацярпелых. Папа горача моліцца аб вечным супакоі для загінулых і поўным выздараўленні для параненых. Таксама ён духоўна лучыцца з тымі, хто аплаквае страту сваіх блізкіх.

Пасажырскі аўтобус разбіўся на поўдні Іспаніі. 12 чалавек загінулі, 38 – параненыя. Катастрофа адбылася 9 лістапада 2014 г. каля паўночы недалёка ад горада Сьеза. Аўтобус вылецеў з шашы ў роў глыбінёй 15 метраў. Сярод загінулых – іспанскі святар Мігель Андухар.







All the contents on this site are copyrighted ©.