2014-11-10 14:05:29

Папа абмеркаваў наступствы эпідэміі Эболы з Прэзідэнтам Ганы


RealAudioMP3 Гуманітарны крызіс у Заходняй Афрыцы, выкліканы эпідэміяй Эболы, і іншыя міжнародныя праблемы, абмеркаваў папа Францішак з Прэзідэнтам Ганы Джонам Драмані Махамой, якога прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане 10 лістапада 2014 г. Афрыканскі палітык сустрэўся таксама з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам і арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці, які яшчэ працягвае выконваць абавязкі Сакратара па адносінах з дзяржавамі. На днях апошні быў прызначаны прэфектам Найвышэйшага Трыбуналу Апостальскай Сігнатуры.

Падчас перамоваў, якія прайшлі ў сардэчнай атмасферы, гаворка ішла пра добрыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Ганай, адзначаўся ўклад Касцёла ў сацыяльную, адукацыйную, медыцынскую сферы жыцця краіны. Падкрэслівалася важнасць спрыяння дыялогу паміж рознымі кампанентамі грамадства і неабходнасць клопату аб інстытуце сям’і.








All the contents on this site are copyrighted ©.