2014-11-09 12:26:56

Папа ў юбілей падзення Берлінскай сцяны: патрэбны масты, а не муры


RealAudioMP3 “Дзе існуе сцяна – там існуе закрытасць сэрца. Патрэбны масты, а не муры”, - адзначыў папа Францішак 9 лістапада 2014 г., узгадваючы пра 25-годдзе падзення Берлінскай сцяны, сімвалу “ідэалагічнага раздзялення Еўропы і ўсяго свету”. “Падзенне адбылося раптоўна, але стала магчымым дзякуючы вялікім намаганням шматлікіх асобаў, якія за гэта змагаліся, маліліся і пакутавалі, аж да ахвяравання жыцця. Сярод іх, ролю галоўнай дзеючай асобы меў св. Ян Павел ІІ”, - сказаў папа Францішак звяртаючыся да вернікаў сабраных на нядзельную малітву “Анёл Панскі”, на плошчы св. Пятра. Францішак заклікаў маліцца, каб з дапамогай Божай і ў супрацоўніцтве паміж усімі людзьмі добрай волі, усё больш пашыралася культура сустрэчы, здольная разбураць усе сцены, якія яшчэ раздзяляюць свет, і каб больш ніколі не адбывалася пераследу і забойстваў людзей з прычыны іх веры ці рэлігійнай прыналежнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.