Пантыфік сустрэўся з дарослымі каталіцкімі скаўтамі
Каля 7 тыс. членаў
Руху дарослых каталіцкіх скаўтаў Італіі прынялі ўдзел у сустрэчы з папам Францішкам
у ватыканскай Зале Паўла VI 8 лістапада 2014 г. Святы Айцец звярнуў увагу сваіх гасцей
на некаторыя аспекты, звязаныя сямейным выхаваннем, клопатам аб прыродзе і іх ролі
ў жыцці сучасных гарадоў. “Для руху, як ваш, заснаванага на сістэматычным выхаванні
і адукацыйным выбары, важна сцвярджаць, што выхаванне ў сям’і з’яўляецца прыярытэтным
выбарам. Для вас, хрысціянскія бацькі, адукацыйная місія мае сваю крыніцу ў сакрамэнце
сужэнства, для якога выхаванне дзяцей уяўляе сапраўднае і адмысловае служэнне ў Касцёле”,
- сказаў Папа. Адносіны скаўтаў да прыроды, паводле Святога Айца, не павінны абмяжоўвацца
толькі павагай да яе, але спрыяць спыненню марнавання дабротаў, якія яшчэ магчыма
выкарыстаць або перадаць тым, хто мае ў іх патрэбу.
Гаворачы пра прысутнасць
дарослых скаўтаў у жыцці сучасных гарадоў, Пантыфік адзначыў важнасць простага і пакорнага
сведчання любові Езуса да кожнага чалавека, выкарыстання новых шляхоў евангелізацыі,
прабывання ў вернасці Хрысту і чалавеку, які часта “перажывае складаныя сітуацыі,
рызыкуе згубіцца, страціць здольнасць бачання гарызонту, адчування прысутнасці Бога”.
Сапраўдным компасам, які можна прапанаваць гэтым людзям, з’яўляецца сардэчная блізкасць,
заснаваная на сувязі з Богам, лічыць Папа.
Рух дарослых каталіцкіх скаўтаў
Італіі быў заснаваны ў 1954 г. італьянскім выхаваўцам і грамадскім дзеячам Марыё Маца.
На сённяшні дзень у шэрагах асацыяцыі каля 7 тыс. чалавек.