2014-11-07 14:12:02

Святы Пасад заклікаў вызнаўцаў сікхізму супрацоўнічаць у спагадлівым служэнні


RealAudioMP3 Хрысціяне і сікхі могуць разам аказваць спагадлівае служэнне грамадству, адзначаецца ў пасланні Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, скіраваным да супольнасці сікхаў, з нагоды свята Гуру-Нанак-Джаянці, якое сёлета адзначалася 6 лістапада. Спагадлівае служэнне з’яўляецца важным для ўсіх асноўных рэлігій, у тым ліку для хрысціян і сікхаў. Яно “азначае дасягненне бедных, патрабуючых, хворых, старых, інвалідаў, мігрантаў, бежанцаў, каго эксплуатуюць і пераследуюць; пераўзыходжанне рознага кшталту бар’ераў і адмаўленне ад сваіх інтарэсаў і камфорту, дзеля тых, якія з’яўляюцца Божымі стварэннямі і як такія, нашымі братамі і сёстрамі і часткай нашай адзінай вялікай чалавечай сям’і”, гаворыцца ў пасланні ватыканскай дэкастэрыі.

Перад абліччам матэрыялізму, спажывальніцтва і індывідуалізму, якія робяць сучасных людзей больш эгацэнтрычнымі, неадчувальнымі і абыякавымі да патрэб і пакут іншых, Святы Пасад адзначыў асаблівую важнасць супрацоўніцтва ў спагадлівым служэнні.

Сікхі пражываюць пераважна ў індыійскім штаце Пенджаб, некаторых краінах Паўднёва-Усходняй Азіі, Афрыкі, на востраве Фіджы, Вялікабрытаніі. Іх агульная колькасць дасягае 20 млн. чалавек. Яны з’яўляюцца вызнаўцамі сікхізма – рэлігіі, якая ўзнікла ў ХVI ст. пры ўзаемаўплыве індуізма і іслама.








All the contents on this site are copyrighted ©.