2014-11-06 11:15:20

Сакратарыят па эканамічных пытаннях выдаў новыя фінансавыя інструкцыі


RealAudioMP3 Сакратарыят па эканамічных пытаннях Апостальскай Сталіцы выдаў на гэтым тыдні новыя фінансавыя інструкцыі для ўсіх ватыканскіх устаноў. Ініцыятыва служыць пацвярджэннем новай фінансавай палітыкі, якая набудзе моц з 1 студзеня 2015 г. Інструкцыі былі зацверджаны папам Францішкам і Радай па эканамічных пытаннях. Па словах Прэфекта Сакратарыята па эканамічных пытаннях кардынала Джорджа Пэла, іх мэта – аказаць ватыканскім установам і адміністрацыйным службам падтрымку ў паляпшэнні працэдуры складання бюджэту ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі. Кардынал Пэл спадзяецца, што новы дапаможнік праясніць пытанне адносна адказнасці і кампетэнцый усіх, каму даручаны фінансы Касцёла.

Новая фінансавая палітыка Апостальскай Сталіца накіравана на ўдасканаленне працэсу планавання дзейнасці ватыканскіх устаноў, а таксама на больш эфектыўнае і рацыянальнае выкарыстоўванне сродкаў Касцёла. Кансалідаваны бюджэт Святога Пасаду будзе правераны буйной міжнароднай аўдытарскай кампаніяй.








All the contents on this site are copyrighted ©.