2014-11-04 14:45:47

Пантыфік заклікаў французскі епіскапат будаваць Касцёл, дзверы якога адчынены для ўсіх


RealAudioMP3 4 лістапада 2014 г. папа Францішак скіраваў пасланне да Канферэнцыі Біскупаў Францыі, якая сабралася на сваё пленарнае пасяджэнне ў Лурдзе. Святы Айцец выказаў сваю духоўную блізкасць і спадзяванне, што праца асамблеі дапаможа падтрымаць місійны запал у абвяшчэнні Евангелля ў гэтай еўрапейскай краіне. Розныя тэмы, абраныя для гэтай сесіі, адлюстроўваюць заклапочанасць французскіх біскупаў па будаўніцтве Касцёла, дзверы якога шырока адчынены, дзе ёсць месца для ўсіх, дзе Слова Жыцця можа быць прапанавана ўсім, гаворыцца ў пасланні за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Паараліна. Францішак заклікаў іерархаў засведчыць блізкасць і салідарнасць да хрысціян на Блізкім Усходзе і людзей, якія пакутуюць у розных частках свету.







All the contents on this site are copyrighted ©.