2014-10-30 14:19:09

Кардынал Кох: святкаванне юбілею Рэфармацыі павінна мець экуменічны характар


RealAudioMP3 Кардынал Курт Кох лічыць, што пры святкаванні 500-годдзя Рэфармацыі, важна не забыць пра апошнія 50-гадоў дыялогу і супрацоўніцтва паміж Каталіцкім Касцёлам і Лютэранскай Царквой. Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству прыняў удзел у круглым стале, які праходзіў 27-29 кастрычніка 2014 г. на тэму экуменічных аспектаў святкавання юбілею Рэфармацыі. Кардынал Кох лічыць, што ўспамінаючы аб гэтай падзеі, важна памятаць таксама пра пошукі шляхоў прымірэння, якія адбываюцца на працягу апоўніх дзесяцігоддзяў. Іх важным плёнам, паводле іерарха, стала прыняцце супольнай дэкларацыі аб апраўданні. “Я б жадаў, каб да гэтага дакумента, аднойчы маглі далучыцца супольныя дэкларацыі аб Касцёле, Эўхарыстыі і духоўным служэнні”, падзяліўся пурпурат.

Каб юбілей Рэфармацыі мог стаць экуменічнай падзеяй, на думку кардынала Коха, патрэбна “хвіліна крытычнага ўспаміну і паяднання памяці” аб канфліктах, узнікшых у выніку Рэфармацыі. Акрамя таго, 500-годдзе павінна быць знакам надзеі на глыбокае адзінства паміж католікамі і лютэранамі, “надзеі на супольнае сведчанне аб існаванні Бога перад сучасным грамадствам”, сказаў ён.








All the contents on this site are copyrighted ©.