2014-10-24 15:33:47

Звязаныя з аўтызмам праблемы абмяркуюць у Ватыкане


RealAudioMP3 “Асобы з разладамі аўтыстычнага спектру: запаліць надзею” – пад такой назвай пройдзе 29-я Міжнародная канферэнцыя Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя. Форум адбудзецца 20-22 лістапада 2014 г. у Ватыкане пры ўдзеле вядучых спецыялістаў ў сферы даследвання аўтызму, прадстаўнікоў арганізацый і структур з усіх кантынентаў, якія працуюць у гэтай сферы. З нагоды адкрыцця канферэнцыі ў базыліцы св. Пятра адбудзецца Эўхарыстыя, якую ўзначаліць прэфект Сакратарыяту па эканамічных пытаннях Апостальскай Сталіцы кардынал Джордж Пэл.

Мэта канферэнцыі – дапамагчы супрацьстаяць выклікам, якія аўтызм кідае пастарскай дзейнасці ў сферы аховы здарояў, а таксама навуцы, медыцыне, сем'ям, адукацыйным і сацыяльным установам і грамадству ў цэлым, адзначыў у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё арцыбіскуп Зыгмунт Зімоўскі, старшыня Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя.

Іерарх адзначыў, што кульмінацыяй канферэнцыі стане аўдыенцыя ў папы Францішка. Ён падкрэсліў, што Святы Айцец упершыню сустрэнецца з такімі высокім міжнародным прадстаўніцтвам даследчыкаў аўтызма. Перад аўдыенцыяй, перад удзельнікамі форума выступяць знакамітыя італьянскія музыканты.








All the contents on this site are copyrighted ©.