2014-10-22 11:33:55

Кардынал Бэртонэ выдасць мемуары


RealAudioMP3 Былы Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы, кардынал Тарчызіо Бэртонэ, плануе выдаць свае мемуары. Ён пачаў пісаць іх год таму, калі сышоў у адстаўку. Чакаецца, што кніга стане хітом на выдавецкім рынку ў наступным годзе. Па словах асоб, блізкіх да кардынала, ён піша свае ўспаміны “спакойна і з дакладнасцю”. Іерарх мае да сваіх паслуг асабістыя штодзённікі, у якіх дзень за днём запісваў сустрэчы і тэмы размоў з моманту, калі Бэнэдыкт XVI прызначыў яго сваім бліжэйшым супрацоўнікам.

Кардынал Бэртонэ ўзначальваў Дзяржсакратарыят у 2006-2013 гг. падчас пантыфікату Бэнэдыкта XVI і першых месяцаў пантыфікату Францішка. Перад гэтым ён быў, між іншым, рэктарам Папскага салезіянскага ўніверсітэта, арцыбіскупам Верчэлі, сакратаром Кангрэгацыі Веравучэння і арцыбіскупам Генуі. Цяпер ён з’яўляецца камерленгам Касцёла. У снежні яму споўніцца 80 гадоў.

Трэба нагадаць, што ў 2008 г. кардынал Бэртонэ наведаў Беларусь з афіцыйным візітам.







All the contents on this site are copyrighted ©.