2014-10-20 14:05:29

Сікстынская капэла не здавалася “у арэнду”


RealAudioMP3 Кіраўніцтва Ватыканскіх музеяў абвергла інфармацыю аб “здачы ў арэнду” Сікстынскай капэлы для карпарытаўнага мерапрыемства, распаўсюджаную некаторымі СМІ. “Сікстынская капэла з’яўляецца сакральным месцам і не можа здавацца на патрабаванне. Яна ніколі не стане пляцоўкай для прыватных святкаванняў”, - адзначыў дырэктар Ватыканскіх музеяў, прафесар Антоніа Паолучы. Ён нагадаў, што адной з паслуг, прапанаваных Музеямі, з’яўляецца арганізацыя вячэрніх візітаў за зачыненымі дзвярыма. 18 кастрычніка 2014 г. у рамках мерапрыемства такога плану, быў дадзены пачатак праекту “Мастацтва міласэрнасці”, які знайшоў падтрымку аднаго з буйных аўтамабільных канцэрнаў. У яго рамках у Сікстынскай капэле адбудзецца серыя вечароў духоўнай музыкі, а грошы, выручаныя ад іх, будуць накіраваны на развіццё шматлікіх дабрачынных ініцыятыў Папы, якія рэалізуюцца штодзённа і патрабуюць новых рэсурсаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.